Анонсы

Анонсы 2019

Анонсы 2020

Анонсы 2021

 

Анонсы 2023

СНЕЖАНЬ

Паважаныя чытачы!

У снежні бібліятэкі ДУКАшмянская раённая бібліятэказапрашаюць чытачоў і ўсіх жадаючых на навагоднія мерапрыемствы:

З нецярпеннем чакаем вас!

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)21409

ЛІСТАПАД

24 лістапада 2023 года

Вечар-сустрэча “З крыніц кальчунскіх б’е жывая сіла”

(аг. Кальчуны, вул.Завадская, 1).

24 лістапада ў 16:30 сельская бібліятэка аг.Кальчуны запрашае чытачоў бібліятэкі і ўсіх жадаючых на вечар-сустрэчу “З крыніц кальчунскіх б’е жывая сіла”, які пройдзе ў рамках раённага бібліямарафону “Беларусь пачынаецца тут і цяпер”. Таленавітыя людзі аграгарадка падзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства, раскажуць пра свае захапленні, прадэманструюць мастацкія вырабы і творы.

Запрашаем на вечарыну!

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)72637

16 лістапада 2023 года

Круглы стол “Падлетак і закон”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

  16 лістапада Ашмянская раённая бібліятэка запрашае падлеткаў, моладзь і ўсіх жадаючых на  круглы стол “Падлетак і закон”. У размове за круглым сталом прымуць удзел інспектар па справах непаўналетніх Ашмянскага РАУС Аляксандр Галко і ўрач-псіхолаг Ашмянскай ЦРБ Лілія Жарэйка. Прапануецца да прагляду відэаролік “Закон і парадак”. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “У свеце права і закона”.

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

КАСТРЫЧНІК

21 кастрычніка 2023 года

Літаратурна-музычная праграма “Тату прысвячаецца…”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

21 кастрычніка, у Дзень бацькі, аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача запрашае дзяцей і дарослых на літаратурна-музычную праграму “Тату прысвячаецца…”. Хлопчыкі і дзяўчынкі выкажуць сваім татам шмат цёплых і прыгожых слоў, падораць музычныя кампазіцыі і мастацкія вырабы. Бібліятэкары падрыхтавалі выставу-квілт “Быць бацькам зусім не проста”.

Чакаем усіх жадаючых!

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)21651

20 кастрычніка 2023 года

сустрэча “Яшчэ раз пра фільм “На другім беразе”

(сельская бібліятэка аг.Гальшаны, вул. Ашмянская, 3)

        20 кастрычніка  сельская бібліятэка аг. Гальшаны ладзіць  сустрэчу “Яшчэ раз пра фільм “На другім беразе”. Удзельнікі здымак фільма,  якія былі задзейнічаны ў масоўках, а гэта ў большасці мясцовыя жыхары,  падзеляцца сваімі ўражаннямі аб момантах здымачнага працэсу, эмоцыямі ад сустрэч з вядомымі акцёрамі. Удзельнікі масовак і кожны з наведвальнікаў можа выказаць свае меркаванні аб прагледжаным фільме. Бібліятэкары пазнаёмяць з літаратурай пра час, адлюстраваны ў фільме.

Прыходзьце на сустрэчу, не пашкадуеце!

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)75992

ВЕРАСЕНЬ

Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

ЖНІВЕНЬ

4 жніўня  2023 года

Дарожны лабірынт «Светофор сказал нам строго:

Осторожно, здесь дорога!»

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

4 жніўня ў 11:00 аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Ашмянскай раённай бібліятэкі запрашае юных чытачоў на дарожны лабірынт «Светофор сказал нам строго: Осторожно, здесь дорога!». У забаўляльна-гульнявой форме рабяты пазнаёмяцца з правіламі дарожнага руху: як правільна пераходзіць дарогу, ездзіць на веласіпедзе, самакаце  па гораду, што іх чакае пры парушэнні гэтых правілаў і яшчэ шмат чаго цікавага і карыснага.

Прыходзьце, не пашкадуеце!

                                                                                                         Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

 31 жніўня  2023 года

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання  «Поговорим па душам»

на тэму «Три Спаса, три запаса»

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3)

31 жніўня гарадская бібліятэка г.Ашмяны запрашае членаў аматарскага аб’яднання «Поговорим па душам» на пасяджэнне «Три Спаса, три запаса». Удзельнікам прапануецца абмеркаваць тэму святкавання аднаго з 12 царкоўных святаў –  Праабражэнне Гасподняе, альбо па-народнаму  яблычны Спас. І  яшчэ пра два Спасы пойдзе гаворка, якія святкуюцца ў жніўні: мядовы і арэхавы.

                                                                                                               Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)21247

ЛІПЕНЬ

3 ліпеня 2023 года

Бібліяпляцоўка  “Беларусь – мая слава і гонар”

(цэнтр г. Ашмяны)

Падчас раённага свята  «Беларусь – наша гордость и слава», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Ашмянская раённая бібліятэка арганізуе работу бібліяпляцоўкі  “Беларусь – мая слава і гонар”.  Жыхарам горада  будзе прадстаўлена выстава-інсталяцыя “Беларусь – краіна міру, згоды і развіцця”. Шмат цікавых забаў чакае дзяцей на пляцоўцы “Кніжны БУМ”: квэст “Пазнаём Беларусь разам”, гульня «Бродилка»,  падарожжа па кніжных выставах «В Лукоморье», «Волшебный мир сказок» і інш.  

                                                                        Пачатак работы бібліяпляцоўкі ў 10:00

                                                                      7 ліпеня  2023 года

Дзіцячая бібліяпляцоўка “Нясумныя канікулы ” 

 (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

7 ліпеня, з 11:00 да 13:00  каля будынку раённай бібліятэкі, будзе працаваць дзіцячая пляцоўка “Нясумныя канікулы ”, дзе  рабяты змогуць сустрэцца  з любімымі героямі казак, прыгод і фантастыкі; паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах і ўвогуле  атрымаць шмат эмоцый, запалу і энергіі.

Чакаем усіх жадаючых!

                                                                                                               Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

ЧЭРВЕНЬ

21 чэрвеня 2023 года

Прэзентацыя выставачнай экспазіцыі

«Геноцид – наша память и боль» 

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

         21 чэрвеня ў 11:00 у Ашмянскай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя выставачнай экспазіцыі «Геноцид – наша память и боль», у якой прымуць удзел супрацоўнікі пракуратуры, сектара культуры Ашмянскага РВК, краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча. На экспазіцыі экспануюцца  дакументальныя і літаратурныя матэрыялы, якія раскрываюць сутнасць палітыкі генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да іншых народаў і непасрэдна беларускага насельніцтва. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць дакументальныя матэрыялы, прадастаўленыя Ашмянскай пракуратурай, якія тычацца генацыду на тэрыторыі Ашмянскага раёна.

                                                                                              Уваход вольны

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

МАЙ

9 мая 2023 года

Бібліятэчны прывал “Была вайна… Была Перамога”

(цэнтр г. Ашмяны)

9 мая 2023 года ў 10.00 Ашмянская раённая бібліятэка з бібліяпрывалам “Была вайна… Была Перамога” будзе ўдзельнічаць у раённым свяце «Ликуй, Победная весна!», прымеркаваным на да Дня Перамогі. Гасцей свята чакаюць фотазоны, тэматычныя крыжаванкі, выкладка кніг, франтавая каша і майстар-класы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

11 мая 2023 года

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча” “З песняй па жыцці”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

11 мая 2023 года ў 15.00 Ашмянская раённая бібліятэка запрашае на сустрэчу з удзельніцай народнага ансамбля “Жытніца” Р. Яцуковіч “З песняй па жыцці”. Вас чакае цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях Р. Яцуковіч, пра ролю музыкі і ансамбля “Жытніца”ў яе жыцці, а таксама шмат меладычных кампазіцый у выкананні народнага ансамбля

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20325

18 мая 2023 года

Фальклорныя пасядзелкі “Абрады і звычаі Прынямоння”

(аг. Навасёлкі, вул. Цэнтральная, 58)

18 мая 2023 года ў 14.00 сельская бібліятэка аг. Навасёлкі запрашае на фальклорныя пасядзелкі “Абрады і звычаі Прынямоння” у рамках патрыятычнага бібліямарафону «Беларусь начинается здесь и сейчас». Да ўвагі ўдзельнікаў будуць прадстаўлены абрады і звычаі Прынёманскага краю, відэаролікі, кніжная выстава па тэме.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 70560

19 мая 2023 года

Гісторыка-краязнаўчай галерэя “Нашы землякі – удзельнікі вайны

(аг. Крэйванцы, вул. З. Сломкі, 3)

19 мая 2023 года ў 14.00 сельская бібліятэка аг. Крэйванцы запрашае на гісторыка-краязнаўчую галерэю “Нашы землякі – удзельнікі вайны” у рамках патрыятычнага бібліямарафону «Беларусь начинается здесь и сейчас». Гасцей мерапрыемства чакае знаёмства з мясцовымі героямі – удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, іх біяграфіяй і лёсам. Да ўвагі чытачоў будзе прадстаўлена фотагалерэя і агляд літаратуры па ваеннай тэматыцы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 72029

30 мая 2023 года

Дзіцячы фестываль летняга чытання “Кніжны БУМ”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

30 мая 2023 года ў 11.30 Ашмянская раённая бібліятэка запрашае гасцей на дзіцячы фестываль летняга чытання “Кніжны БУМ”. Вас чакае тэатралізаваная праграма, вясёлыя героі-лялькі, індзейская пляцоўка, бібліябуфет і майстар-класы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20325

КРАСАВІК

7 красавіка 2023 года

Ток-шоу “Здароўе – жыцця дар”

(аг. Кальчуны, вул. Завадская, 1а)

7 красавіка 2023 года ў 16.00 сельская бібліятэка аг. Кальчуны запрашае на ток-шоу “Здароўе – жыцця лад”.  Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства прапануюцца асноўныя правілы здаровага вобразу жыцця, агляд літаратуры з кніжнай выставы на тэму здароўя, а таксама тэматычныя відэаролікі.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)72637 

16 красавіка 2023 года

Пасядзелкі “Велікодныя традыцыі”

(аг. Баруны, пер. Школьны, 1)

16 красавіка 2023 года ў 15.00 сельская бібліятэка аг. Баруны запрашае на пасядзелкі “Велікодныя традыцыі”, прымеркаваныя да свята Вялікадня. Удзельнікі мерапрыемства падзеляцца рэцэптамі святочнага стала, пагавораць пра традыцыі і абрады на Вялікдзень. Бібліятэкар прапануе кнігі для хатняга чытання.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20852

21 красавіка 2023 года

Духоўна-асветная канферэнцыя “Духоўнасць: традыцыі і сучаснасць”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

21 красавіка 2023 года ў 11.00 Ашмянская раённая бібліятэка запрашае на духоўна-асветную канферэнцыю “Духоўнасць: традыцыі і сучаснасць”, якая запланавана ў рамках бібліятэчнага праекта “Праз праваслаўе да вытокаў духоўнасці”. Размова пойдзе аб рабоце бібліятэк у духоўным накірунку, аб знакамітасцях Ашмянскага краю. Гасцей мерапрыемства таксама чакае агляд літаратуры духоўнай тэматыкі.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20325 

26 красавіка 2023 года

Дзень прафарыентацыі “Выбраць прафесію – выбраць лёс”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3)

26 красавіка 2023 года ў 15.00 у гарадской бібліятэцы г. Ашмяны адбудзецца дзень прафарыентацыі “Выбраць прафесію – выбраць лёс”. Удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з сучаснымі прафесіямі, даведацца пра умовы паступлення ў навучальныя ўстановы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21247 

28 красавіка 2023 года

Вусны часопіс “Позірк Ф. Багушэвіча, адліты ў бронзе”

(аг. Жупраны, вул. Гагарына, 1)

28 красавіка 2023 года ў 15.00 у сельскай бібліятэцы аг. Жупраны адбудзецца вусны часопіс “Позірк Ф. Багушэвіча, адліты ў бронзе” у рамках патрыятычнага бібліямарафону «Беларусь начинается здесь и сейчас». Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз дакрануцца да постаці беларускага паэта Ф. Багушэвіча: успомняць звесткі пра яго жыццё і творчасць, зачытаюць услых вершы. Таксама плануецца наведванне помніка і могілку песняра.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 76385

САКАВІК

5 сакавіка 2023 года

Літаратурны вечар «Ее Величество Женщина»

(аг. Мураваная Ашмянка, вул. Савецкая, 2)

5 сакавіка 2023 года ў 16.00 сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка запрашае на літаратурны вечар «Ее Величество Женщина». Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць знаёмства з творамі пісьменнікаў, у творах якіх на першы план выходзіць вобраз жанчыны, літаратурная віктарына і прагляд відэаролікаў па тэме.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)20836

16 сакавіка 2023 года

Дзень праваслаўнай кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

16 сакавіка 2023 года ў 14.00 аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача Ашмянскай раённай бібліятэкі запрашае на дзень праваслаўнай кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Да ўвагі чытачоў будзе прадстаўлена літаратура духоўнай тэматыкі. Таксама Вас чакае сустрэча са святаром храма Уваскрэсення Хрыстова г. Ашмяны.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21651

22 сакавіка 2023 года

Гадзіна памяці «Пепел Хатыни в сердца нам стучится»

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

22 сакавіка 2023 года ў 14.00 Ашмянская раённая бібліятэка запрашае на гадзіну памяці «Пепел Хатыни в сердца нам стучится», які прымеркавана да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Да ўвагі ўдзельнікаў будзе прадстаўлены відэаролікі па тэме, а таксама агляд кніжнай выставы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20325 

31 сакавіка 2023 года

Краязнаўчы альманах “Лёс краю ў асобах”

(аг. Граўжышкі, вул. Савецкая, 26)

31 сакавіка 2023 года ў 14.30 сельская бібліятэка аг. Граўжышкі запрашае на краязнаўчы альманах “Лёс краю ў асобах”, які адбудзецца ў рамках патрыятычнага бібліямарафону «Беларусь начинается здесь и сейчас». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з творчымі асобамі Ашмянскага краю, іх працамі. Прагучаць мелодыі пра беларускі край, прыроду і людзей.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20246

СТУДЗЕНЬ

3 студзеня 2023 года

Інтэлектуальна – прававая гульня “Падарожжа ў краіну Законія”

(аг. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3)

3 студзеня 2023 года ў 12.00 сельская бібліятэка аг. Гальшаны запрашае на інтэлектуальна – прававую гульню “Падарожжа ў краіну Законія”. Да ўвагі ўдзельнікаў будзе прадстаўлены відэаролік “Пра правы літаратурных герояў”, агляд кніжнай выставы “Па лабірынтах дзіцячага права”, творчыя заданні з пытаннямі і сітуацыямі па тэме.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 75992

 12 студзеня 2023 года

Літаратурнае падарожжа «И благородный Шарль Перро берется снова за перо»

(аг. Баруны, пер. Школьны, 1)

12 студзеня 2023 года ў 14.00 сельская бібліятэка аг. Баруны запрашае на літаратурнае падарожжа «И благородный Шарль Перро берется снова за перо». Удзельнікаў мерапрыемства чакае падарожжа па станцыях з цікавымі конкурсамі, а таксама віктарына па творчасці пісьменніка.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20852

19 студзеня 2023 года

Дзень інфармацыі «Выбор. Профессия. Цель»

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

19 студзеня 2023 года ў 15.00 Ашмянская раённая бібліятэка запрашае на дзень інфармацыі «Выбор. Профессия. Цель». Удзельнікаў мерапрыемства чакае сустрэча з галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове. Будзе дзейнічаць кніжная выстава “Знайдзі сваё прызначэнне”.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20325

26 студзеня 2023 года

Краязнаўчае падарожжа “Тут Радзімы маёй пачатак”

(аг. Жупраны, вул. Гагарына,1)

26 студзеня 2023 года ў 15.00 сельская бібліятэка аг. Жупраны запрашае на краязнаўчае падарожжа “Тут Радзімы маёй пачатак”. Удзельнікаў мерапрыемства чакае знаёмства  з галоўнымі сімваламі краіны, падарожжа па розных гарадах нашай Радзімы.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 76385

29 студзеня 2023 года

Гадзіна карысных парад “Не хварэйце, не старэйце”

(аг. Мураваная Ашмянка, вул. Савецкая, 2)

29 студзеня 2023 года ў 15.00 сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка запрашае на гадзіну карысных парад “Не хварэйце, не старэйце”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць карысныя парады, відэаролік “Што патрэбна рабіць, каб быць здаровым”, а таксама будзе падрыхтавана кніжная выстава «Я здоровье сберегу, сам себе я помогу».

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20836

ЛЮТЫ

8 лютага 2023 года

Літаратурная гадзіна “Жывы свет у апавяданнях Прышвіна”

(аг. Жупраны, вул. Гагарына,1)

8 лютага 2023 года ў 16.00 сельская бібліятэка аг. Жупраны запрашае на літаратурную гадзіну “Жывы свет у апавяданнях Прышвіна”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць знаёмства з творчасцю пісьменніка, агляд кніжнай выставы, а таксама літаратурныя віктарыны.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593)76385

17 лютага 2023 года

Урок мужнасці “Паміж жыццём і смерцю”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 3)

17 лютага 2023 года ў 14.00 гарадская бібліятэка г. Ашмяны запрашае на ўрок мужнасці “Паміж жыццём і смерцю”. Да ўвагі ўдзельнікаў будзе прадстаўлены відэаролікі, кніжная выстава, прымеркаваныя да Дня воінаў – інтэрнацыяналістаў..

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21247

23 лютага 2023 года

Патрыятычная гульня “Айчыны воін –  Радзімы салдат

(аг. Баруны, пер. Школьны, 1)

23 лютага 2023 года ў 14.00 сельская бібліятэка аг. Баруны запрашае на патрыятычную гульню “Айчыны воін – Радзімы салдат”. Да ўвагі ўдзельнікаў будзе прадстаўлены відэаролікі, творчыя заданні з пытаннямі і конкурсамі, а таксама агляд кніжнай выставы, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20852

 

Анонсы 2022

КАСТРЫЧНІК

16 кастрычніка 2022 года

літаратурная гасцёўня “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”

(в. Гродзі, вул. Юбілейная, 31)

16 кастрычніка 2022 года ў 12.00 сельская бібліятэка вёскі Гродзі запрашае на літаратурную гасцёўню “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас” у рамках літаратурнага марафона “Пазнай Беларусь з Купалам і Коласам”, прамеркаваную да 140 – годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Для наведвальнікаў падрыхтаваны кніжная выстава “У сузор’і геніяў”, відэаролікі з песнямі на словы песняроў, прэзентацыя па жыццёваму і творчаму шляху Купалы і Коласа, гучныя чытанні вершаў. 

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 70516

 

18 кастрычніка 2022 года

літаратурна – музычны вечар “О край мілы! Усёй душой яны злучыліся з табой”

 (аг. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3)

18 кастрычніка 2022 года ў 14.00 у сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны адбудзецца літаратурна – музычны вечар “О край мілы! Усёй душою яны злучыліся з табою” у рамках літатурнага марафона “Пазнай Беларусь з Купалам і Коласам”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў. У праграме мерапрыемства: гучныя чытанні вершаў Я. Купалы і Я. Коласа, прагляд відэаролікаў, кніжная выстава.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 75992

19 кастрычніка 2022 года

краязнаўчы вечар  “Ваеначальнік, пісьменнік, вучоны – Крыштаф Дарагастайскі”

(аг. Мураваная Ашмянка, вул. Савецкая, 2)

19 кастрычніка 2022 года ў 16.00 сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка запрашае на краязнаўчы вечар “Ваеначальнік, пісьменнік, вучоны – Крыштаф Дарагастайскі” у рамках краязнаўчага праекта “На краечку зямлі пад назвай Беларусь”.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20836

ВЕРАСЕНЬ

1 верасня 2022 года

гістарычны ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”

(г. Ашмяны , вул. Савецкая, 19/2)

1 верасня 2022 года ў 11.00  аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрашае на гістарычны ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”.  Падрыхтаваны матэрыял паведаміць вучням пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра знакамітых людзей. Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена кніжная выстава “2022 – Год гістарычнай памяці”.  

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21651

14 верасня  2022 года

бібліяноч “Ноч класікаў”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

14 верасня 2022 года ў 18.00 ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрашае на бібліяноч “Ноч класікаў”, якая прымеркавана да Дня бібліятэк. Для гасцей будуць працаваць літаратурныя пляцоўкі беларускай, рускай і замежнай літаратуры, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Прыхільнікі дэтэктыўнага жанру змогуць прайсці квэст.

Уваход свабодны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21408

15 верасня 2022 года

дыялогавая пляцоўка “Дабрабыт кожнага ў моцы адзінства”

(г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

15 верасня ў 10.00 адбудзецца дыялогая пляцоўка з дэпутатам Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мажэйка Ж. А. на тэму “Дабрабыт кожнага ў моцы адзінства”.

Уваход свабодны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21408

17 верасня

бібліякафэ “Літаратурная дэгустацыя”

(г. Ашмяны, плошча 17 верасня)

17 верасня  ў 10.00 супрацоўнікі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”

запрашаюць жыхароў і гасцей горада ў бібліякафэ “Літаратурная дэгустацыя” у рамках раённага мерапрыемства “Беларусь – гэта мы”., прысвечанага да Дня народнага адзінства. Вас чакаюць літаратурныя віктарыны, стравы з класічных твораў, кніжныя выставы.

Уваход свабодны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 21408

ЖНІВЕНЬ

4 жніўня 2022 года

адкрыццё выставы “Хто ты, народ рома?”

ДУК “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”

 (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)

4 жніўня 2022 года ў 12.00 ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбудзецца адкрыццё выставы ДУК “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”

“Хто ты, народ рома?” у рамках нямецка-беларускага праекта “Памяць аб генацыдзе рома на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны”.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20325

8 жніўня 2022 года

інтэлектуальна – прававая гульня “Права і я”

(аг. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3)

8 жніўня 2022 года ў 11.00 у сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны адбудзецца інтэлектуальна – прававая гульня “Права і я”. Бібліятэкары падрыхтавалі прагляд відэароліка “Дзеці і права”, віктарыны, творы мастацкай літаратуры на гэту тэму. А таксама агляд кніжнай выставы “Па лабірынтах права”.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 75992

9 жніўня 2022 года

вечар-сустрэча “Таленавітыя землякі”

(аг. Гальшаны, вул. Ашмянская, 3)

3 жніўня 2022 года ў 15.00 ў сельскай бібліятэцы аг. Гальшаны адбудзецца вечар-сустрэча “Таленавітыя землякі”. Мерапрыемства будзе праходзіць ў рамках краязнаўчага пректа “На краечку зямлі пад назвай Беларусь”. Вас чакае знаёмства з жыццёвым шляхам і творчасцю паэтаў А. Зязюлі, В. Адважнага, В. Гіруць-Русакевіч. Бібліятэкарамі будзе прапанаваны агляд літаратуры кніжнай выставы “Знакамітыя землякі”.

 

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 75992

17 жніўня 2022 года

літаратурны вечар “І сёння з намі Колас і Купала”

(аг. Мураваная Ашмянка, вул.Савецкая, 2)

17 жніўня 2022 года ў 15.00 сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка запрашае на літаратурны вечар “І сёння з намі Колас і Купала” у рамках літаратурнага марафона “Пазнай Беларусь з Коласам і Купалам”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 20836

26 жніўня 2022 года

паэтычная гасцёўня  “І не змоўкнуць ніколі Купалавы словы”

(аг. Жупраны, вул. Гагарына, 1)

26 жніўня 2022 года ў 15.00 сельская бібліятэка аг. Жупраны запрашае на паэтычную гасцёўню “І не змоўкнуць ніколі Купалавы словы” у рамках літаратурнага марафона “Пазнай Беларусь з Коласам і Купалам”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.

Уваход вольны.

Тэлефон для кантактаў: 8(01593) 76835