Віртуальныя выставы

«Купала і Колас – наш гонар і сумленне»

Віртуальная выстава

       2022 год у Беларусі пройдзе пад знакам падвойнага літаратурнага юбілею-140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Памятаць пра мінулае-значыць яшчэ і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны.

       Класіка правяраецца часам. Далёкі 1882 год падарыў нам Коласа і Купалу. Шмат вады выцякла, змяніліся пакаленні і эпохі, але ёсць людзі над якімі не ўладныя гады, – ім наканавана жыць у стагоддзях- Янка Купала і Якуб Колас. Іх творчасць стала візітнай карткай Беларусі. Іх ведаюць і любяць у нашай краіне і за яе межамі.

       З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа супрацоўнікі аддзела абслугоўвання ГУК «Ашмянская раённая бібліятэка» арганізавалі кніжна – ілюстраваную выставу  «Купала і Колас  –  наш гонар і сумленне», якая знаёміць з жыццём і творчасцю народных песняроў.

 

1 раздзел “Янка Купала – гонар беларускай літаратуры”

Ты для патомкаў ў жыцці

Вялікіх спраў зрабіў нямала.

Жывым табе ў вякі ісці

З сваім народам, наш Купала…

                                                А. Астрэйка

Алейчанка, Ю. Вершаваная арганізацыя лірыки Янкі Купалы1930 –х гг. /  Ю.Алейчанка // Роднае слова. – 2019, – №9.- С.16-19    

У артыкуле разглядаюцца рытма-метрычныя Купалы 1930-х гг. Падрабязна аналізуюццадамінантныя вершаваныя памеры з пункту гледжання іх семантычнага арэала. Вызначаюцца асноўныя і дапаможныя рытмастваральныя кампаненты.

 

Карлюкевіч, А. Слова Купалы крочыць па свеце : партрэты сяброў беларускай літаратуры / Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Паліграфкамбінат, 2018. – 174, [1] с.

Выданне  “Слова купалы крочыць па свеце” — плён не толькі літаратурнай, публіцыстычнай працы Алеся Карлюкевіча, а яшчэ і вынік арганізацыйных клопатаў па збіранні сяброў беларускай літаратуры.              Пачынаючы з 2007 года, у Мінску праходзіць “круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў з агульнай ідэяй “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Многія з герояў кнігі былі гасцямі гэтых прэстыжных пісьменніцкіх сустрэч. Шмат творчых праектаў узніклі менавіта ў Беларусі.

       У кнізе сабраны  кароткія нарысы, эсэ, прысвечаныя сябрам беларускага мастацкага слова, тым літаратарам, якія ў розных краінах свету прапагандуюць беларускую нацыянальную літаратуру, перакладаюць творы беларускіх паэтаў і празаікаў на свае родныя мовы.

 

Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 2.  1939 – 2009 / уклад : В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; рэд. калегія: М. I. Мушынскі (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. — 336 с. 

Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Выданне будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

 

Науменко, И. Янка Купала, Якуб Колас: творческие портреты / Иван Науменко. – Москва : Советский писатель, 1982. – 288с.

 Кніга беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі “ Янка Купала Якуб Колас”  гэта аналіз творчасці найвыдатнейшых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар паказвае цесна звязаны з імёнамі двух паэтаў працэс станаўлення і зараджэння беларускай нацыянальнай паэзіі. Пры гэтым ён прыцягвае да даследавання разнастайныя гістарычныя матэрыялы, факты і з’явы літаратурнага жыцця. Разглядаючы Я. Купалу і Я. Коласа ў якасці заснавальнікаў сучаснай беларускай славеснасці.

 

Янка Купала. Для тых, якіх люблю : успаміны, эсэ, вершы, паэмы, п’еса / укладанне Віктара Шніпа ; мастак Усевалад Свентахоускі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.- 318с. : іл.

У кнігу вайшлі успаміны і эсэ пра Песняра беларуская зямлі Янку Купалу, напісаныя ягонымі сучаснікамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

 

Ярош М. Р., Пясняр роднай зямлi : Жыцце i творчасць Янкi Купалы / М.Р. Ярош; Прадмова В.П. Жураўлёва. – 2-е выд. –  Мн. : Бел. навука, 2003. – 341 с.

У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Паказваецца ўплыў Купалы на творчасць іншых паэтаў, на развіцце беларускай літаратуры і культуры.

       Разлічана на даследчыкаў літаратуры, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, настаўнікаў.

 

2 раздзел Па старонках Купалаўскіх твораў”

Спадчына – адзіны запавет,

Спадчына – усіх асноў аснова,

І нясе цераз вякі паэт

Матчына няскоранае слова.

                           С.Грахоўскі. “Ідзе Купала па зямлі”

Купала, Янка.  Адвечная песня:  Драматычная паэма: Для ст. школ. узросту /  Маст. В.П.Шаранговiч. –  Мн.:  Мастацкая лiтаратура, 2001. –  351с.

Паэма “Адвечная песня“складаецца з 12 частак-праяў, кожная з якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай.

       На працягу паэмы аўтар раскрывае жыццё Мужыка ад калыскі да труны. Чорныя сілы, што злятаюцца над толькі што народжаным Мужыком, прарочаць яму трагедыю. Гэтае прароцтва спачатку як бы забываецца, але, як толькі жыццёвыя ілюзіі галоўнага героя развейваюцца, фарбы, тон і сімволіка ў паэме змрачнеюць. Кульмінацыя дзеяння ў паэме двойчы трагічная, бо Мужык двойчы сыходзіць у  магілу.

       Паэма напісаная песенна-народным складам верша.

 

Купала, Я. З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п’есы / Янка Купала ; [укладанне В. Шніпа ; прадмова В. Максімовіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 445, [1] с.. – (Школьная бібліятэка)

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы “Раскіданае гняздо” і “Тутэйшыя”

 

 

Купала, Я. Мая малітва : вершы, паэмы / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 95с.. – (Бiблiятэка школьнiка)

Чарговы зборнік славутага Песняра адрасаваны ўсім, хто любіць і вывучае беларускую літаратуру.

 

 

 

Купала, Янка.  Явар і каліна: паэзія кахання. –  Мн.:  Юнацтва, 2000. –  219с.

Узоры пейзажная лірыкі Купалы- гэта усім вядомыя вершы “Дзве таполі”, “Адцвітанне”, “Жніво” і іншыя. Выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі Купалы- верш “Явар і каліна”.

       Песняй вясны лебядзінаю,

       Скінуўшы зімнія чары,

       Шэпчуцца явар з калінаю

       Ў сумная даліне над ярам.

       Тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш.

 

3 раздзел “Жыццёвыя дарогі Якуба Коласа”

О, як бы я хацеў спачатку

Дарогу жыцця па парадку

Прайсці яшчэ раз азірнуцца…

К вясне б маей хацеў вярнуцца

                                      Я.Колас

Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. — Мн. : Полымя, 1993. — 80 с.

На Палессі і Магілёўшчыне Канстанцін Міцкевіч працаваў у пачатку стагоддзя настаўнікам, у курскай вёсцы выкладаў у гады грамадзянскай вайны, у Падмаскоўі і на Урале адбываў вайсковую службу, у Слуцку чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у пачатку 1920-ых гадоў. У суровы час Вялікай Айчыннай вайны ён жыў і працаваў у Ташкенце, прыязджаў у Маскву і Казань. Часта бываў Якуб Колас у землякоў у роднай вёсцы Мікалаеўшчына, на Пухаўшчыне, наведаў Каўказ, Украіну.

       Пра гэта і расказваецца ў кнізе, прысвечанай мясцінам, звязаным з жыццём і творчасцю народнага паэта.

 

Міцкевіч Д.К.  Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа. – Мн.: Полымя, 2000с., іл.

Кнігу “ Любіць і помніць”напісаў старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Міцкевіч. У ёй сабраны разрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям’ю, пра блізкіх яму людзей, нататкі пра Коласаву творчасць.

Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа

 

Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа [Тэкст] / М.І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 1127с.

Кніга пабудавана на дакументальнай аснове. У храналагічнай паслядоўнасці ўзнаўляецца шматгранная літаратурна-творчая, грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая, навуковая дзейнасць Я Коласа, яго праца як перакладчыка, педагога, аднаго з арганізатараў літаратурнага працэсу ў Беларусі. Значная увага звернута на асвятленне прыватнага, сямейнага жыцця паэта, а таксама яго стасункаў з прадстаўнікамі шырокага грамадска-культурнага асяроддзя.

 

Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / Мікалай Чырскі ; фота А. П. Дрыбаса [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 231 с.

В книге описаны маршруты, которые связаны с жизнью и творчеством Янки Купалы и Якуба Коласа, а также многих литераторов. Одни из них здесь родились, другие – творили или только проезжали по этим местам.

       Шаг за шагом читатель пройдет путями и тропами земли Купалы и Коласа, не уставая удивляться, восхищаться, чувствовать себя настоящим открывателем и неутомимым путешественником.

 

Шаладонава, Ж. “Што варожыш ты нам, жыта…”: аграрная сімволіка паэзіі Якуба Коласа / Ж.Шаладонава //Роднае слова.- 2021.- №7. – С.3-5.

У артыкуле раскрываецца сімвалічная напоўненасць аграрных вобразаў паэзіі Я. Коласа. Звяртаецца ўвага на шырокі семантычны дыяпазонвобразаў зямлі, нівы, поля, сейбіта, зерня, абумоўлены індывідуальна-аўтарскім светабачаннем, мастацкімі традыцыямі і гісторыка- палітычнай змястоўнасцю эпохі. Паказваецца, якім чынам аграрныя топасы задзейнічаны ў асэнсаванні і выяўленні рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст., выступаючы іх вырызнымі сімваламі і знакамі.

 

4 раздзел Творы Коласа нас вучаць Радзіму любіць

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я…

                                             Я. Колас

Колас Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў. —Выд. суполкі ―Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ; ―Пецярбурх, 1909. — 112 с.

“Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ”. Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа. Я Колас значную увагу надаваӯ апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях “У старых дубах”, “Дзеравеншчына”, “Сiрата Юрка” пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця.

 

Колас, Я. На росстанях [Текст]: трилогия / Якуб Колас. – Минск: Юнацтва, 1989.

Гэтая аўтабіяграфічная кніга аб Беларусі, яе народзе, яго норавах, традыцыях, культуры. У галоўнай ролі — малады, бедны, вясковы настаўнік, выхадзец з сялян, які даваў вясковым дзецям пачатковую адукацыю па накіраванні Міністэрства Народнай Асветы. У эпізодах гэтага апавядання сельскія мужыкі, памешчыкі, пісары, чыноўнікі, а таксама калегі сельскага настаўніка, якія ўцягнулі яго ў “крамолу”.  Па сваім статусе беларускі сельскі настаўнік тады быў крыху вышэй простага селяніна, але ніжэй пісара, а тым больш якога-небудзь старасты, які ўжо лічыўся прыстойным чалавекам і жыў багата. Твор Якуба Колас На ростанях . для тых хто цікавяцца жыццём дарэвалюцыйнай Беларусі.

 

Колас, Я. Новая зямля: паэма  для сярэд. і ст. шк. узросту / Якуб Колас. – Мінск: Беларусь, 2021. – 319с. –  (Школьная бібліятэка)

       Мой родны кут, як ты мне мілы!

       Забыць цябе не маю сілы!..

       Ніводны Беларус не можа і не павінен забываць гэтыя радкі. Паэма “Новая зямля” – гэта дань беларускай традыцыйнай культуры. Чуеш радкі апісання прыроды і пазнаеш беларускія прасторы.

       Ды я душою ажываю,

       Як вокам мыслі азіраю

       Цябе, мой луг і бераг родны,

       Дзе льецца Нёман срэбраводны,

       Дубы дзе дружнай чарадою

       Стаяць, як вежы, над вадою

       Даўнейшых спраў вартаўнікамі

       І ззяюць грозна жараламі.

       Не важна, што з моманту напісання паэмы прайшло шмат часу, радкі Якуба Коласа будуць зразумелыя кожнаму жыхару Беларусі. Хоць ідзе размова пра часы, калі простыя людзі былі падуладныя панам, праблемы, якія раскрывае пісьменнік, знаёмы і сучанаму чалавеку. Але і не толькі праблемы. Шмат радкоў прысвечана радасным момантам з жыцця герояў: начныя пасядзелкі ля вогнішча, пакатушкі на санках, смачная ежа, святы…

       Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.

       З матэрыяламі выставы можна пазнаёміцца ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.