Музейны краязнаўчы пакой

Музейны краязнаўчы пакой сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка
ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.
Адрас: 231106 аг.Мураваная Ашмянка, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, вул. Савецкая, 2.
Час працы: 09.00 – 18.00, выхадны – панядзелак,аўторак
абед – 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 32-2-36.
Электронны адрас: muroshmyanka@yandex.by
       Музейны краязнаўчы пакой створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Мурываная Ашмянка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у 2017 годзе. Тут сабраны інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы, экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. Экспазіцыя прадстаўлена як частка жылога памяшкання сялянскай хаты мінулых часоў: печ, хатняе начынне, ручнікі, посцілкі, штодзённае адзенне. Частку пакоя займаюць музейныя экспазіцыйныя вітрыны, у якіх сабраны матэрыялы пра знакамітага ўраджэнца Мураванай Ашмянкі Крыштафе Дарагастайскім, ваенным і дзяржаўным дзеячы ВКЛ (16 – пач. 17 ст.), аўтары навукова-папулярнай кнігі пра коней “Гіпіка”.
       Музейны краязнаўчы пакой створаны ў перыяд рэалізацыі праекта “Стварэнне клуба старастаў вёсак “КУТ”. Адкрыццё адбылося 10 чэрвеня 2017 года.
 
Место: