ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ
дзяржаўнай установай культуры
“Ашмянская раённая бібліятэка”
1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1 |
Правілы карыстання дзяржаўнай установай культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і Статутам дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” (далей – Бібліятэка). |
1.2 |
Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання. |
1.3 |
Фонды дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” з’яўляюцца агульнадаступным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. |
1.4 |
Парадак карыстання Бібліятэкай, пералік асноўных паслуг і ўмоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам бібліятэкі і Правіламі карыстання Бібліятэкай. |
1.5 |
Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці. |
1.6 |
Карыстальнікі Бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых). |
1.7 |
Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ва ўсіх структурных падраздзяленнях Бібліятэкі. |
1.8 |
Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі, а таксама спецыяльна абсталяваных рабочых месцах для інвалідаў па зроку. |
1.9 |
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ групы, шматдзетныя маці маюць права абслугоўвацца без чаргі. |
1.10 |
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І групы, іншыя асобы, якія не могуць наведаць бібліятэку па прычыне сталага ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцяў, ці іншых прычын маюць права ў неабходных выпадках на нестацыянарныя формы абслугоўвання. |
1.11 |
Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання Бібліятэкі (службовая камандзіроўка, адпачынак і г.д.), маюць права карыстацца ёю пры ўмове гарантыі вяртання дакументаў – закладу, сума якога вызначаецца рэальным коштам выдання (на сённяшні дзень). Пасля заканчэння тэрміну карыстання кнігай заклад вяртаецца карыстальніку. Пры невяртанні кнігі ў адзначаны тэрмін карыстальнік пазбаўляецца права на атрыманне закладнай сумы, якая выкарыстоўваецца для набыцця аналагічнай літаратуры. |
1.12 |
Даведачна-пошукавы апарат Бібліятэкі, у тым ліку і на электронных носьбітах, з’яўляецца агульнадаступным для яе карыстальнікаў.Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі. |
1.13 |
Карыстанне Бібліятэкай бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыццяўляюцца Бібліятэкай за плату ў адпаведнасці з “Прэйскурантам платных паслуг ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. |
2.ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
2.1 |
Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі); паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных формаў, азнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай і пры неабходнасці пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам. |
2.2 |
Рэгістрацыйная форма (фармуляр чытача) афармляецца ў аўтаматызаваным ці ручным рэжыме супрацоўнікам Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка. Заўвага: у тых выпадках, калі чытач бярэ кнігі для членаў сваёй сям’і, на кожнага з іх запаўняецца фармуляр чытача, на абароце якога член сям’і, для якога бяруцца кнігі, ставіць подпіс і дату пад запісам “Даручаю браць кнігі (прозвішча, імя, імя па бацьку даверанай асобы)”. |
2.3 |
Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў у якасці карыстальнікаў Бібліятэкі ажыццяўляецца на падставе спісаў устаноў адукацыі, пасведчання аб нараджэнні (пашпарта), або ў прысутнасці аднаго з бацькоў ці законных прадстаўнікоў па прад’яўленні апошнімі дакумента, які пацвярджае асобу. Заўвага: дарослыя карыстальнікі Бібліятэкі і дзеці, пачынаючы з 4-га класа ставяць подпіс у фармулярах чытача за кожны атрыманы экзэмпляр выданняў; карыстальнікі 1-3 класаў у фармулярах чытача не распісваюцца, за карыстальнікаў дашкольнага ўзросту распісваецца адзін з бацькоў, або законныя прадстаўнікі. |
2.4 |
Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліяграфічных паслуг. Заўвага: перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэцы праводзіцца штогод (з 2 студзеня) для статыстычнай справаздачы; чытачы, якія прайшлі перарэгістрацыю абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці. |
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
3.Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:
3.1 |
наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы. Заўвага: у дні дзяржаўных святаў Бібліятэка не працуе. У выключных выпадках (пры правядзенні важкіх мерапрыемстваў, тэхналагічных збоях праграмнага забеспячэння) Бібліятэка мае права ўносіць змены ў рэжым работы. Інфармаванне карыстальнікаў аб зменах здзяйсняецца загадзя праз інфармацыйныя стэнды і сайт Бібліятэкі; |
3.2 |
бясплатна атрымаць поўную інфармацыю аб складзе і змесце інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі; |
3.3 |
атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі; |
3.4 |
атрымліваць у часовае карыстанне (на дом) з фондаў Бібліятэкі можна не больш за 6 кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма павышанага попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны яшчэ 2 разы на 30 дзён. Заўвага: 1.У выключных выпадках (па рашэнню бібліятэкара, у т.л. і бібліятэкара бібліёбуса) Бібліятэка мае права: -выдаваць больш за 6 экзэмпляраў кніг і іншых дакументаў на тэрмін да 30 дзён; – дазваляць карыстацца новымі паступленнямі і каштоўнай літаратурай толькі 10 дзён. 2.Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, атласы, адзіныя экзэмпляры даведачных выданняў выдаюцца толькі для карыстання ў чытальнай зале. 3.Колькасць экзэмпляраў дакументаў і іншых матэрыялаў, якія выдаюцца для карыстання ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца. 4.Асобы, якія пражываюць у Ашмянскім раёне без рэгістрацыі, зарэгістраваны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі толькі ў межах Бібліятэкі. |
3.5 |
атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі; |
3.6 |
атрымліваць дакументы альбо іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце (далей – МБА), у тым ліку з выкарыстаннем сістэм электроннай дастаўкі дакументаў, па ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў; Заўвага: дакументамі, якія паступілі ў Бібліятэку па МБА, дазваляецца карыстацца бясплатна ў межах Бібліятэкі. За карыстанне на даму, бярэцца плата ў адпаведнасці з “Прэйскурантам на платныя паслугі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. |
3.7 |
прымаць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў; |
3.8 |
звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, звязаных з абслугоўваннем, набыццём інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыяй паслуг; |
3.9 |
карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і ўключаны ў “Прэйскурант на платныя паслугі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. |
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
4.Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны:
4.1 |
выконваць Правілы карыстання Бібліятэкай; |
4.2 |
беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць пра гэта бібліятэкару. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам; |
4.3 |
вяртаць дакументы ў вызначаны Бібліятэкай тэрмін; |
4.4 |
не парушаць расстаноўку дакументаў у адкрытых для карыстальнікаў фондах Бібліятэкі; |
4.5 |
беражліва адносіцца да маёмасці Бібліятэкі і абсталявання; |
4.6 |
праходзіць штогадова перарэгістрацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца; |
4.7 |
падтрымліваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў; |
4.8 |
у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту ці іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. |
5.1 |
наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў; |
5.2 |
уваходзіць у будынак Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў Бібліятэкі – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра; |
5.3 |
уносіць у Бібліятэку колючыя і рэжучыя прадметы; |
5.4 |
выносіць дакументы за межы бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай; |
5.5 |
выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны, розныя капіравальныя прылады (сканеры, фота- і відэаапаратуру) для відэа- і фотаздымкаў дакументаў з фонду Бібліятэкі, інфармацыі з экранаў манітораў, акрамя выпадкаў, калі фотаздымка праводзіцца на платнай аснове згодна з “Прэйскурантам на платныя паслугі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”; Заўвага: Дазваляецца карыстацца мабільнымі тэлефонамі за межамі зон абслугоўвання чытачоў; |
5.6 |
самавольна развешваць аб’явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэкі. |
6. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
6.1 |
У выпадку страты, сапсавання дакументаў з фонду Бібліятэкі карыстальнік замяняе іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя Бібліятэкі можа патрабаваць аплаціць кошт страчанага ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. |
6.2 |
Карыстальнікі, якія пашкодзілі маёмасць Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніку, мэблю, электраабсталяванне і інш.), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплачваюць нанесеную страту. |
6.3 |
Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага разліку па запазычанасці. Такія чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрмін, вызначаны Бібліятэкай. |
6.4 |
За парушэнне правілаў карыстання Бібліятэкай чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрміны, вызначаныя ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара Бібліятэкі (на месяц, тры месяцы, паўгода, год, назаўсёды). |
7. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
Абслугоўванне карыстальнікаў у кожным структурным падраздзяленні ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”, з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Палажэннем асобнага структурнага падраздзялення.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ
8. Бібліятэка мае права:
8.1 |
уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання; |
8.2 |
вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх; |
8.3 |
вызначаць (у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь) віды і памеры кампенсацыі за шкоду, якую нанёс карыстальнік; |
8.4 |
вызначаць тэрмін, на які пазбаўляюцца права карыстацца бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду Бібліятэцы. |
9. Бібліятэка абавязана:
9.1 |
садзейнічаць рэалізацыі неад’емнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцяў культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі незалежна ад яго палітычных перакананняў і веравызнання; |
9.2 |
фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванне і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з заканадаўставам Рэспублікі Беларусь і Статутам Бібліятэкі; |
9.3 |
знаёміць з Правіламі карыстання бібліятэкай; |
9.4 |
захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў; |
9.5 |
даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у Бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстацца каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў; |
9.6 |
забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў Бібліятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры Бібліятэцы аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах; |
9.7 |
сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у Бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў; |
9.8 |
інфармаваць карыстальнікаў аб дапаўненнях і змяненнях, унесеных у гэтыя Правілы. Зменах у рэжыме работы Бібліятэкі і відах паслуг, прадастаўляемых Бібліятэкай. |