Паважаныя сябры!
Я, дырэктар Дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” Марына Рамуальдаўна Белавус, рада вітаць вас на нашым сайце. Прайшлі тыя часы, калі бібліятэка была ціхім і сумным месцам. Сучасная бібліятэка – гэта не проста сховішча кніг, а цэнтр інфармацыі і вольнага часу, месца цікавых сустрэч і зносін, развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, захапляльных мерапрыемстваў, гульняў і конкурсаў. Чалавек, якому сумна ў бібліятэцы, будзе сумаваць і на самым яркім свяце, проста таму, што ён сумны сам па сабе. Мы ж стараемся, каб у бібліятэцы было па-хатняму ўтульна і камфортна, і ў той жа час цікава і пазнавальна. Запрашаю вас пазнаёміцца з працай нашых бібліятэк. Спадзяемся, што атрыманая інфармацыя будзе вам карыснай. На нашым сайце вы можаце знайсці звесткі аб Ашмянскім раёне, даведацца пра паслугі, якія прадстаўляюцца карыстальнікам, атрымаць аператыўную інфармацыю аб новых пастуленнях у фонды, пазнаёміцца з анонсам мерапрыемстваў і выстаў, якія праводзяцца ў бібліятэках; атрымаць бібліятэчныя навіны “з першых рук”; перайсці па спасылках на іншыя карысныя web – рэсурсы.
Мы будзем рады бачыць вас пастаяннымінаведвальнікамі сайта і чытачамі нашай бібліятэкі.