ПЦПІ раёна

       
        Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ) працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”, а таксама ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Навасёлкі, сельскай бібліятэка аграгарадка Жупраны, сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны. ПЦПІ створаны з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва раёна і для забеспячэння свабоднага доступу карыстальнікаў да дакументаў заканадаўча-прававога характару. Рэгламентуючым дакументам дзейнасці публічнага цэнтра прававой інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” з’яўляецца “Палажэнне аб публічным цэнтры прававой інфармацыі”.
        ПЦПІ вядзе накапленне інфармацыйна-прававых матэрыялаў на розных відах носьбітаў і забяспечвае доступ карыстальнікаў да дакуметаў прававой тэматыкі. Яго дзейнасць накіравана на прапаганду прававых ведаў і павышэнне прававой культуры.
        Штогод паслугамі ПЦПІ карыстаецца звыш тысячы чалавек і выконваецца амаль дзве тысячы даведак.
        Фонд афіцыйных дакументаў і юрыдычнай літаратуры ў цэнтры налічвае 3,5 тысячы экзэмпляраў. Гэта кнігі, брашуры, літаратура прававога характару на электронным носьбітах і перыядычныя выданні. Найбольш запатрабаванай крыніцай прававой інфармацыі з’яўляецца ЭБД “ЭТАЛОН”. Абнаўленне эталоннага банка даных ажыццяўляецца штодзёння з сеткі інтэрнэт. Да паслуг карыстальнікаў таксама даведачна-бібліяграфічны фонд: электронны каталог, картатэка Звод Законаў РБ і сістэматычная картатэка артыкулаў.
        У адпаведнасці са спецыфікай запытаў карыстальнікаў у ПЦПІ сфарміраваны фонд папак з прэс-падборкамі па актуальных тэмах, якія тычацца беларускага заканадаўства.
        Кожны 2 і 4 чацвер месяца з 15.00 да 16.00 ў ПЦПІ аддзела абслугоўвання і інфармацыі па папярэднім запісе бясплатны прыём чытачоў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” вядзе адвакат юрыдычнай кансультацыі па Ашмянскаму раёну.
        Кожны месяц у адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання ў ПЦПІ афармляецца выстава літаратуры, а таксама рыхтуюцца спісы артыкулаў і іншых матэрыялаў, якія можа прадаставіць бібліятэка ў адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання.
 
ПЦПІ прапануе сваім карыстальнікам платныя паслугі:
– пошук прававой інфармацыі ў электроннай базе даных “Эталон”;
– раздрукоўка прававой інфармацыі з электроннай базы даных на прынтэры;
– ксеракапіраванне дакументаў;
– сканіраванне дакументаў;
– запіс прававой інфармацыі з электроннай базы даных на электронны носьбіт;
– выдача літаратуры прававой тэматыкі на дом з камерцыйнага фонду і фонду чытальнай залы.

 
ПЦПІ раённай бібліятэкі:
г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2
Тэл.: 8 (01593) 2-03-25

Часы работы: з 10.00 да 19.00
Выхадны – субота
Санітарны дзень – першая пятніца месяца
Бібліёграф – Гушча Алена Іванаўна

 RCB1 PCPI

 

ПЦПІ сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны:

аграгарадок Гальшаны, вул. Ашмянская,3

Тэл.: 8 (01593) 7-59-92

Часы работы: з 9.00 да 18.00

Без выхадных

Санітарны дзень – апошняя пятніца месяца

Загадчык – Іванова Таццяна Уладіміраўна

 

ПЦПІ сельскай бібліятэкі аграгарадка Жупраны:

аграгарадок Жупраны, вул. Гагарына, 1

Тэл.: 8 (01593) 7-63-85

Часы работы: з 9.00 да 18.00

Выхадны – нядзеля, панядзелак

Санітарны дзень – апошняя пятніца месяца

Бібліятэкар – Рабцэвіч Галіна Мечыславаўна

Zuprany

 

ПЦПІ сельскай бібліятэкі аграгарадка Навасёлкі:

аграгарадок Навасёлкі, вул. Цэнтральная, 58

Тэл.: 8 (01593) 70-5-60

Часы работы: з 9.00 да 18.00

Выхадны – нядзеля, панядзелак

Санітарны дзень – апошняя пятніца месяца

Бібліятэкар – Шымановіч Наталля Фёдараўна

Novoselki