Рэсурсы ПЦПІ

 
Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.
 
Электронныя рэсурсы:
 
EtalonІнфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» –дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, уключаючы рашэнні судоў і наглядных органаў, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:
• копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”Міжнародныя дагаворы);
• тэматычныя банкі даных – падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравым і бухгалтарскім пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
 
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі:

PrawoНацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
 
Etalon onlainСайт «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by) – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лопгін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.
 
Prawowoy forumПрававы форум Беларусі (www.forumpravo.by) – інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – растлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.

Detskiy prawowoy saytДзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) – рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.
 
Друкаваныя выданні:
• Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ:
– Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
– Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментарыі заканадаўства;
– Серыя «Прававая бібліятэка НЦПІ»;
– Збор прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
• Перыядычныя і неперыядычныя выданні прававой тэматыкі