Якасць ва ўсім – залог працвітання Беларусі

       У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны да Года якасці зкспанавана і на працягу 2024 года будзе працаваць кніжная выстава “Якасць ва ўсім – залог працвітання Беларусі”. Прадстаўленая літаратура, артыкулы з перыёдыкі расказваюць аб дасягненнях і перспектывах развіцця Беларусі ў розных сферах. Выстава складаецца з чатырох раздзелаў: “Беларускі шлях развіцця”, “Стваральная праца, як галоўная ўмова развіцця беларускай дзяржавы”, “Вядомыя брэнды Беларусі”, “Захаваем культурную спадчыну”.  Кожны з раздзелаў выставы  распавядае пра тое, як наша родная Белрусь імкнецца да якасці ў грамадстве, эканоміцы і турызме. Кніжная выстава перыядычна абнаўляецца і папаўняецца новымі матэрыяламі.

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *