Больш за 2 месяцы ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны экспануецца кніжная выстава “Памяць аб вайне нам кніга пакідае”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўленыя на выставе матэрыялы расказваюць пра суровыя будні вайны, горкую, бязлітасную, гераічную праўду, прымушаюць карыстальнікаў бібліятэкі задумацца пра сучаснасць і мінулае, пра жыццё і смерць, пра мір і вайну. Выстава выклікае цікавасць як у дарослых, так і ў маладога пакалення.