21 красавіка сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка прыняла ўдзел у правядзенні рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За безопасность вместе», якая праходзіць з 15.04.2024 па 01.05.2024 года на тэрыторыі краіны. Бібліятэкар разам з валанцёрамі наведала арганізацыі і жыхароў аграгарадка з тлумачальнай гутаркай «Не страшен огонь тому, кто знаком с правилами пожарной безопасности», распаўсюдзіла сярод іх буклеты-памяткі адпаведнай тэматыкі.